Віктару Казько
Калі б не тая ноч красавіка,
што горыччу дыхнула неспазнанай, —
як і раней, цякла б між траў рака,
як і раней, суніцы спелі б на палянах.
Як і дагэтуль, радасць птушанём
здзіўлёна кроплі ў дзень лавіла б летні
нябёс лагодных, што вадою гром
астуджваюць над лугам перагрэтым.
Шукаў бы зноў грыбнік — баравіка,
і рыбака б удача не мінала,
калі б — не тая ноч красавіка,
якой і ў страшным сне зямля не знала.