Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ПАЛУТЫ БАДУНОВАЙ

Сярэдняя: 5 (1 голас)
(1885—29.11.1938) “Прыгожай і слабой павінна быць жанчына…”— Прывыклі так мужчыны гаварыць даўно. Яна слабая, як з мужчынам п’е віно, Прыгожая і моцная, калі з Айчынай, Што хоча вольнай быць, жанчына заадно. І ты была прыгожай, нібы кветка ў маі, І моцнай беларускаю душой была. І ты трывала здзек, не кожны здзек стрывае У часе, што шкадуе для людзей цяпла. І ты на шыбу дыхала, каб сонца бачыць, І доўга тонкі лёд крывава раставаў. І тое, што было, ніхто ўжо не зыначыць, Турмой не стануць ні касцёл і ні царква, Яны—святыя, як і нашая Айчына, Што вольнай будзе, а інакш і не павінна Быць у Еўропе, бо і Беларусь—жанчына, Прыгожая і моцная, як ты была У час свайго імкнення да Святла… 9.09.2008 Air Jordan News