Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА САЛАМЕІ ПІЛЬШТЫНОВАЙ

Яшчэ не ацэнена

(1718—пасля1760)

Ад горада ў горад, з краіны ў краіну
У пошуках шчасця жаночага ты
Вандруеш, сабе не жадаеш супыну.
Супынак — зарослыя лесам клады.

Ты зноў у Стамбуле, жывеш у султана,
Дзе лечыш жанчын і пра Ерусалім,
Самотная, марыш і мар аб каханым
Ты не адцуралася сёння зусім,
Бо ты авантурная і маладая.
А хто малады—той, нібы залаты…

І сніцца Айчына амаль што чужая,
Куды ўжо ніколі не вернешся ты
Хоць там і найлепшыя людзі на свеце,
І родныя хаты, і замкі, лясы
І сонца ласкавей там грэе і свеціць,
І, быццам каралі, там кроплі расы.

А тут хоць і добра, ды ўсё тут чужое,
І будзе табе назаўсёды чужым
І неба, як мора, і мора начное,
Як неба, дзе чайкі лятаюць, як дым
Ад вогнішч вандроўнікаў, што спачываюць.
А ты авантуры натуеш свае,
Якія праз сотні гадоў прачытаюць
На роднай зямлі, дзе салоўка пяе
Пра вечнасць і міг, і пра тое каханне,
Якое, вандроўная, зведала ты…

Міняецца свет, як на дрэвах лісты…

Але замяніць нам Айчыну не ўстане
Ніколі й ніякі Стамбул залаты.

5.04.2009