Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА СЫМОНА КАНАРСКАГА

Яшчэ не ацэнена

(17.03.1808—11.03.1839)

Сонца сакавіцкае крывава
З вечаровых выплыла снягоў.
Ранішняя Вільня пахне кавай,
Як паненка, што ідзе дамоў
З вечарынкі, што гула да рання.
І паненцы тут не зразумець,
Для чаго патрэбнае паўстанне.
За паўстанне ты ідзеш на смерць,
Малады, прыгожы і разумны,
З прагаю да волі і жыцця.
Звон звініць на Храме сумна-сумна,
І галосіць на руках дзіця
У жанчыны, што цябе cпаткала.
Ты ўсміхнуўся і далей пайшоў
Па дарозе, што ўжо вузкай стала
І апошняй, дзе пральецца кроў
Вінная твая, бо тут віною
Прад чужынцам ёсць і будзе тут--
Родны кут любіць усёй душою,
Не здаваць чужынцам родны кут...

...І паболее крыві на сонцы,
І растануць у крыві снягі,
Дзе твой шлях змагарны не бясконцы
І не бачны шлях пакуль другі...

9.06.2010