Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ТАДЭВУША КАСЦЮШКІ

Сярэдняя: 4.6 (19 галасоў)
(12.02.1746—15.10.1817) “Амерыка, бывай! Вяртаюся дахаты!”— Твой голас, нібы чайка белая, ляціць Над пенай хваль, што нібы дым вайны кудлаты Віруе за табой, каб ты не змог любіць Вайну, якая не за волю і не за Айчыну, Не за любоў... І ведай, што паўстанню быць, Бо нельга болей жыць так, каб тваю радзіну Чужак няволіў, прымушаў сваё забыць. Ды не забыць сваё! Яно сваё ад Бога, Як любая зямля, як мова, як крыжы, Як гэтая твая дамоў праз свет дарога Самотная, як восенню штодня дажджы... І заўтра вернешся ты ў родныя пенаты, Прыгожы, генерал і ўсё шчэ малады. І будуць поспехі ў цябе і будуць страты, І ўсё забудзецца на змрочныя гады У родным краі, каб пасля ізноў успомніць Цябе нам не чужога па крыві, душы, І вольнай Беларусі залатыя промні Заззяюцца цвікамі і ў тваім крыжы... 17.07. 2008 Air Trainer Sc 2