Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ЦІТУСА ДАЛЕЎСКАГА

Сярэдняя: 5 (1 голас)

(13.05.1840—11.01.1864)

Не баішся нічога, і нават памерці
Не баішся-- абрыдзелі цені-віжы,
І штодня ў тваім плача зажураным сэрцы
Родны край, што распяты на чорным крыжы
Еўрапейскіх дарог між Масквой і Варшавай,
Для якіх Беларусь— гэта проста прастор,
На якім растуць бульба, бярозы і травы,
А народ— гэта пыл, што без сонца і зор
Можа быць, можа жыць і знікаць пад вятрамі,
Што на ўсходзе і захадзе вечна не спяць,
А век нашу зямлю засяваюць касцямі,
Каб народ наш з каленяў не змог заўтра
ўстаць…

Не баішся нічога, бо не адзінокі.
З Кастусём Каліноўскім да волі ідзеш,
І твой шлях, як у небе халодным аблокі,
Гэткі ж сумны, кароткі, нібыта капеж,
Што пад студзеньскім сонцам, ажыўшы на
хвілю,
Зноў заціх, растрывожыўшы сэрцы і сны.
Пад канвоем паўстанцы прывезены ў Вільню,
І пастаўлены з імі і ты да сцяны,
Да сцяны беларускага плачу і гора.
І на снег упадзеш акрываўлены ты,
Ды ніколі не будзе пакорным прасторам
Родны край, для якога ты жыў, малады…

24.06.2011