Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА УСЯСЛАВА ЧАРАДЗЕЯ

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

(каля 1029 — 14.04.1101)

У Полацкім княстве спакой не жыве—
Суседзі імкнуцца твой трон захапіць,
І злая іх кроў на высокай траве
Зімой ледзянее, а летам кіпіць.

У Полацку слаўным Сафійскі сабор,
Як веліч твая і Айчыны тваёй,
Расце, уздымаецца ў неба да зор,
Сабою яднаючы неба з зямлёй,

Яднаючы ўсіх, каму люба тут жыць,
Душой мацавацца ад родных палёў,
Ад цішы курганняў, дзе вечнасць ляжыць
І кветкамі ўсходзіць, якія як кроў,

І ў травах знікае, нібыта ў вадзе,
Якая ў рацэ, што праз Полацк цячэ.
І ты да сабора спакойна ідзеш,
Як да Беларусі, і крыж нам нясеш,
Хоць да Беларусі далёка яшчэ.

29.08.2009