Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ВАЛЯНЦІНЫ КОЎТУН

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

(6.04.1946—30.04.2011)

На зломе вясновай маланкі
Твая адляцела душа…

І сонца ўзыйшло новым ранкам,
І ўспырхнулі птушкі з крыжа,
І ўсё, як было тут заўсёды,
Пайшло, пацякло, паплыло
У вечнасці мутныя воды,
Дзе ёсць Беларусі святло,
Дзе ёсць Ефрасіння і Цётка,
Якімі штодня ты жыла,
І ў кнігах, нібы ў белых лодках,
Ты з імі ад сэрца плыла
Да сэрца, якое не здрадзіць
Ні Богу, ні людзям, ні снам.
Калі мову родную страцім,--
Як мове, прапасці і нам.
І ты паўтарала штохвілі,
Нібыта малітву, заклён,
Каб мы родны край наш любілі,
Любоўю ўратуецца ён
Ад здрады, ад гвалту, ад хама,
Што ў кожным смяротным жыве.
Была Беларусь тваім Храмам
І будзе, не знікне ў жарстве,
Бо ёсць Ефрасіння і Цётка,
Бо ёсць беларусы, і ты,
І кнігі твае, што, як лодкі,
Нясуць нас усіх праз гады…

2.06.2011