Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ІВАНА КОЗЕЛА

Яшчэ не ацэнена
(21.05.1928—30.01.1970) У кожным родны слове прыгажосць і сіла, І ў кожным слове кветка-папараць цвіце. І нельга жыць самотна і зусім бяскрыла, Нібыта ў садзе маладым, сярод дзяцей Цікаўных і наіўных, для якіх Айчына Яшчэ пакуль не стала вечнай і святой, Як для цябе, якому слова, нібы гліна, З якой ствараеш свет асветлены слязой Людской і ўсмешкай беларускай шчырай, ветлай… І ты глядзіш спакойна ў вочы дзетвары, Нібы ў люстэрка, бо ў душы сягоння светла Ад студзеньскага снегу на тваім двары, Што хутка замяце і за табой дарогу, Якую ты, як толькі мог прайсці, прайшоў, Каб заўтра расказаць пра беларусаў Богу, Пра кветку-папараць і пра сваю любоў Да родных ніў, да слова, што прыйшло ад маці, Ад тых людзей, якія за бацькоўскі кут Загінулі, каб, нібы папараць, мы шчасце Знайшлі ў Айчыне і сказалі: “Шчасце тут!” 13.12.2008 Nike Zoom Flight Bonafide