Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА

Сярэдняя: 2.9 (7 галасоў)
(9.06. 1881--20.08.1919) На Роса ў Вільні росы, нібы слёзы, Бо ты ўсё ж не вярнуўся з Закапанэ, Бо ты вярнуўся ў Беларусь, якую І спёка паліць, і сякуць марозы, Яна ж, нібыта маладая панна, Трывае ўсё і ўсім усё даруе, Як ты ўсім за пакуты дараваў. І сёння сонца помнік твой цалуе І плача беларуская трава. А ты па Беларусі ходзіш нашай. Як мы жывём-- не кожны з нас раскажа, Але ты бачыш сам, але ты чуеш І ў нашых душах, як святло, начуеш, Бо ты быў сэрцам Беларусі той, Што, як каменне замкаў, пад травой, Што стаць магла,-- не стала залатой… 1.10.2007 Nike Hyperdunk 2017