Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ІВАНА НАСОВІЧА

Яшчэ не ацэнена
(26.09.1788—26.07.1877) Там Беларусь, дзе беларус жыве. І не патрэбна Беларусь шукаць, Бо тут яна, як валуны ў траве, Як у нябёсах песня жаўрука, Што над тваёй дарогай, як святло, Якое ёсць і будзе, і было, Як пад нагамі родная зямля, Дзе наша кроў, як іскры—у вуглях, Не патухае, свеціцца ў вяках І ў словах, што збіраеш сёння ты, Каб зберагчы, як зерне для сяўбы, Бо ўсё-ткі прыдзе час наш залаты Пасля стагоддзяў бездарожжа і журбы. І ты ідзеш, бо ведаеш чаму І для чаго, няспешліва, ідзеш, Як снег ідзе, каб ты любіў зіму І ўспамінаў, калі са стрэх капеж Пачнецца і рассыплецца святло, І кветкамі засвеціцца ў траве Там, дзе даўно нічога не расло. Дзе беларус, там Беларусь жыве, І не патрэбна Беларусь шукаць, Бо тут яна, як ля дарог крыжы, Як у нябёсах песня жаўрука, Як Бог у Храме кожным і ў душы… 25.04.2009 Adidas Arkyn Boost