Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ІВАНА ШАМЯКІНА

Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)
(30.01.1921—14.10.2004) Жыццё пражыта, нібы зжата жыта, Дзе жніўнае святло, нібы сляза, І поўня ў небе, як свінцовы злітак... Жыццё пражыта, ды яшчэ сказаць Хапае што і ёсць каму паслухаць, І гэта ноч, як вечная рака, Якую п’еш, а ў роце суха-суха, І, як крыло зламанае, рука Не можа адагнаць туман, што блізка Плыве з тых дзён, якія адыйшлі, Дзе мама маладая над калыскай, Дзе ў небе, як анёлы, жураўлі, Што клічуць за сабой і горка плачуць, Бо ведаюць—пражыта ўжо жыццё І хто ты ёсць яны з нябёсаў бачуць, І падае, нібы агонь, лісцё Пад ногі нам, бо мы яшчэ жывыя, Бо верылі і верым, што сляза Душу, што ў Шлях сабралася, абмые, А на Шляху даўно стаіць Марыя, Празрыстая, як на крыжы раса... Жыццё пражыта, бы пасеіў жыта Азімае, дзе хутка ляжа снег, Як россып белых-белых маргарытак, І выйдзем мы, самотныя, з-пад стрэх У новы дзень, дзе сонца маладое Асвеціць нам дарогу да вясны... 15.10.2004 Boots