Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ВАНДЫ ЛЯВІЦКАЙ

Яшчэ не ацэнена
(25.09.1895—8.12.1968) Далёка Беларусь— і ўсё далёка, Што сэрцу міла і душы было. Па снезе скача за табой сарока, Збіраючы ў слядах тваіх святло, З якім прыехала ў Сібір за мужам, Якога выслалі, бо любіць ён Радзіму, над якой вароны кружаць, Аж сонца пачарнела ад варон, І кроў людская, як вада, ільецца. Ды кроў людская— не вада, і ты Любоў трымаеш, як агонь, у сэрцы, Якую не загубяць халады Ні душ варожых, ні сібірскіх зімаў. Па снезе, як па воблаках, ідзеш. Заходзіць сонца, свеціцца Радзіма, Як сонца, што не згасне анідзе… 13.07.2011 Air Jordan V Low Supreme