Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ВАСІЛЯ БЫКАВА

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)
(19.06.1924—22.06.2003) Ён вярнуўся дамоў, каб памерці, Як спазнаныя словы сказаць, Што няма і не будзе нам смерці І нятрэба па ім сумаваць, Як па хмарах дажджы не сумуюць, А ідуць, нібы вечнасць, дажджы, За якімі ўсе душы начуюць Покуль мы не адчуем душы У сваім аграхоўленым целе, Што як сон, да якога ісці Па дарозе не ўсім зразумелай, Як агню—- па апалым лісці… Ён вярнуўся дамоў, каб не ўмерці, Як вяртаюцца ў неба дажджы, Бо няма нараджэння і смерці, Як Хрыста ўжо няма на крыжы… 11.06.2003 New Balance