Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ВАСІЛЯ ВІТКІ

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
(16.05.1911—05.07.1996) Жыццё—не казка. Казка-- як жыццё, І ў кожнай казцы Беларусь жыве, Самотная, як восенню лісцё, Як срэбра павуціны на траве, І мудрая, як мудрая сава, І мужная, багатая святлом І мовай роднай, што ты шанаваў, Бо ведаў, што без мовы мы памром І Беларусь памрэ і толькі ў казках Жыць застанецца на кароткі час, І будзе гай шумець, і будуць краскі Цвісці, але ўжо толькі не для нас… І ты ішоў штодзённа да дзяцей, Каб Беларусь у іх заўжды была Не толькі ў казках, а ў душы жыла, Была душой і вечнасцю людзей, Якім наш родны край заўсёды мілы Усім, што ёсць, што будзе і было. І родны край не стане нам магілай, Бо родны край— Жыццё, Любоў, Святло… 26.05.2011 Air Jordan XI 11 Wool