Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ВЕРЫ РЫЧ

Яшчэ не ацэнена

(24.04.1936—23.12.2009)

Між Лонданам і Мінскам цэлы свет,
Напоўнены спякотай і дажджом,
Дзе ты ідзеш, вандроўніца, паэт,
Начуючы ў анёлаў пад крылом,
У Беларусь, якую любіш ты,
Бо тут паэзіі агонь жывы
Дашчэнту прозы спальвае масты
І замкі выбудоўвае з травы,
Дзе нашае мінулае жыве,
Якім і самі ўсе мы тут жывём.
Нам россып рос на восеньскай траве
Цвіце паўстанцкім маладым агнём.
І ты гаворыш нам: “Не сумаваць!”
А мы не чуем, бо не сумна нам
З табою Караткевіча чытаць
І піць святло з слязою папалам,
Бо ў ноч анёл з нябёсаў прыляцеў,
Каб не была тут болей ты ў журбе.
І Лондан без цябе не пабяднеў,
А Беларусь збяднела без цябе,
Дзе аніколі не згараць масты
Між Лонданам і Мінскам, па якіх
У Беларусь, якую любіш ты,
Ісці табе, спыніўшыся на міг…

20.24.07.2010