Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ВОЛІ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
(2.02.1838—22.03.1864) Беларусь—не царам маскоўскім, Беларусь—не варшаўскім панам! Алесь Дудар Што выбраць: волю ці няволю?— Хутчэй для здрадніка пытанне. У змагара ліхая доля, Са смерцю вольнае каханне. Чужынцам крыўская пагоня Спакойна на дае ўладарыць, Таму й пяюць хвалу кароне І нішчаць вольныя штандары. А хто чужы? Хто здрадзіў волі, Сваю зямлю прадаў за словы. А хто свае? Хто ў ратным полі За Край паклаў свае галовы. І хай разгромлена паўстанне, І хай панішчаны штандары, Але не можа быць пытання: Каму Айчынаю ўладарыць? Men's Tops