Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Печать на холсте заказать Печать.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ЯДВiГiНА Ш

Яшчэ не ацэнена

Звычайна пешшу, не ў карэце,
Хадзiў паэт, блукаў па свеце,-
Адкрыццяў прагнула душа...
i iх шукаў Ядвiгiн Ш.

...Пасля Масквы ў Карпiлаўку вярнуўся
i з галавою акунуўся
У рух грамадскi Адраджэння,-
Знайшоў сяброў, знайшоў натхненне,
Сярод якiх быў сам Купала,
Бядуля, Цётка i Буйло –
Людзей вядомых нам нямала
Праз лёс Ядвiгiна прайшло!..

А ён – рамантык - ганарыўся,
Што ў Марцiнкевiча вучыўся:
Што ў “школцы” ў Люцiнцы, пад лiпай,
Правёў хлапчук шчаслiвы лiпень.
Пяршаi бачыў часта ў сне,
Бо як пiсаць сваё пачне,
У думках зноў ён вандраваў
i ў Марцiнкевiчаў бываў.
Успамiнаў, як iх Камiла
Музычнай грамаце вучыла.
i помнiў – рух гаспадара
i яго цягу да пяра;
Яго пакой – яго “куфэрак”,
Набiты спiсанай паперай...

Сам на пакуты быў гатовы.
Хвароба лютая даймала
(А з ёй цiкавага, брат, мала).
Паклаў для творчасцi ў аснову
Матулi роднай сваёй мову:
Пiсаў на ёй не пад прымусам,
Не дзеля славы цi забавы,
А дзеля добрай важнай справы,–
Лiчыў, што лёс у беларуса
Павiнен лепшым стаць з асветай,
Калi заняцца справай гэтай,
А не малоць ваду у ступе…

i ведаў край свой не здалёку,
Дзе сустракаў на кожным кроку –
Ганенне, невуцтва, абразу.
i разумеў Ядвiгiн Ш.,
Што iх не вынiшчыць адразу...
Таму й пакутвала душа.

...Гады сплылi, як хмары ў высi,
На жаль, не ўсе мары збылiся.
Было няўтульна на зямлi,
Хоць i сябры побач былi,
А пераменаў – вельмi скупа:
Таго, што прагнула душа,-
Не прычакаў Ядвiгiн Ш...

i толькi творы засталiся -
На беларускай роднай мове,
З зачынам светлым у аснове...