Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ЯНКІ СІПАКОВА

Сярэдняя: 4.2 (38 галасоў)

(15.01.1936—10.03.2011)

Усе мы з хат…
Я. Сіпакоў

“Хто мы такія?”— на гэта пытанне
Ты нам пакінуў у кнігах адказ:
“Мы— беларусы, і наша світанне
Там, у стагоддзях, і знішчыць тут нас
Нельга нікому, бо створаны Богам
Мы, беларусы, і наша жыццё—
Наша да Бога праз вечнасць дарога,
Хоць кожны з нас, як бярозы лісцё,
Кволы пад ветрам, які абрывае
Нас, як лісцё, з радаводных галін…”

Проза твая, нібы мёд, залатая,
Вершы твае, як сузор’і расін,
Што асвятляюць нам сэрцы і душы,
Каб мы любілі зямлю, на якой
Замкі і Храмы і ў спёку, і ў сцюжы
Неба трымаюць, як ты над сабой
Сёння трымаеш свой крыж беларуса,
Што не адрокся ад мовы бацькоў,
Рана пайшоўшы па свеце за музай,
Па папялішчах мінулых гадоў,
Каб ажывіць нашу славу ў баладах,
Тую, далёкую, нібы зару…

Выйшаў ты з хаты і будзеш ты ў хатах,
Хатаю стала тваёй Беларусь…

10-14.03.2011