Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ЗАІРА АЗГУРА

Яшчэ не ацэнена
(15.01.1908—18.02.1995) Камень халодны, нібы вечны лёд, Але ў тваіх руках ён ажывае, Цяплеючы, святлеючы, як мёд У кветках тых, куды пчала лятае. І ад цябе жыццё ў камень ідзе, Нібы ад сонца ў белы свет праменне. І ўжо выходзяць постаці людзей З тых камянёў, якія ўжо каменнем Не будуць болей на зямлі, якая І для цябе, як і для ўсіх, святая, Бо гэта беларуская зямля, Якая поіць чысцінёй крыніцаў І любіць у нябёсах жураўля Не менш чым у руках сваіх сініцу. І ты сядзіш сярод скульптур, як Бог, Які стаміўся ад стварэння свету, Але які стварыць усё-ткі змог Зямлю, людзей і пчол для кветак… 25.10.2008 Air Jordan