Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ЗМІТРАКА АСТАПЕНКІ

Яшчэ не ацэнена

(27.11.1910— 1944(?))

За мову беларускую—турма,
Без мовы роднай чалавек—слабы.
Нібы агонь, сібірская зіма
Выпальвае ў людзях таўро “Рабы”.
А ты—не раб, не будзеш ім ніколі
Хоць катам і прызнаешся, што ты
Змагар за беларускасць і ў падполлі
Быў не адзін і з вамі дух святы
Таксама быў і ён цяпер таксама
З табой па снезе сунецца, як цень.
Заходзіць сонца—гэта ў хату мама
Пускае нанач спрацаваны дзень.
Яна адна, як і адна Радзіма,
Была і ёсць, і будзе назаўжды,
І аніякія ніколі зімы
Не знішчаць ні людзей, ні іх сады,
Дзе мова беларуская жывая,
Бо з мовай роднай чалавек, як Бог,
Які штохвілі белы свет стварае
І Беларусь, што ў сэрцы ты бярог…

15.07.2011