Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Балядашы бяроз, жырандолі кляновых палітраў...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
*** Балядашы бяроз, жырандолі кляновых палітраў Запалаліся сьвечкамі ад лістападных дыханьняў. Гэты лес нібы Храм, дзе мы шлюбную шэпчам малітву, І прытулак для нас, безнадзейна цяпер закаханых. Нібы радасны дом, дзе нарэшце жыве дараваньне За натхнёныя барвы маіх лістабояў мінулых… Ў гэты восенны шолах зьліліся і нашы дыханьні, І ў вачах тваіх неба маё назаўжды патанула. І так хочацца час супыніць, ці хаця б запаволіць, Каб падоўжыць імгненьні, дзе шчасна спаўняецца лёс. Дзе кляновыя шаты ірдзеюцца як жырандоля, І рассыпаў сьвятло балядаш лістападных бяроз. Air Foamposite One