Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Батарэйкі

Сярэдняя: 4.2 (10 галасоў)

Дзень за днём у дарозе, друзам збітыя ногі,
Сэрца зломлена болем, душу цягнеш без волі,
Успаміны аб страчаным сапраўдным каханні
Цягнуць словы на вецер неабдуманымі хвалямі:

“Пашкадуйце мяне – я памылка прыроды,
Я трымаю жыццё ў нямоглай далоні,
Кожны чэрвень я б’юся аб дзверы ў парозе,
Каб зрабіць першы крок на жыццё ў новым годзе…”

Смерць збірае зарады з нашых цел-батарэек,
Пазбаўляе ад болю, душу ад абалонкі,
А ў вачах вашых слёзы, усхліпы і шкадаванне,
Пашкадуйце сябе – ток для мікрахвалёўкі!

Я не бачу жыцця, таму і не жыву,
Дзесьці есць другі шлях, дзе кахаць я змагу,
Дзе змагу шкадаваць, адчуваць цеплыню,
І ад шчасця заплачу, а душой запяю.

Скіну цела ўніз з вышыні перадозу,
Пралятаючы міма з усмешкай на твары,
Больш не буду сілкаваць вашу грозную роту,
Пажынайце, здыхлятнікі, цела маё – узнагароду!

31 мая 2009



Людзі, хопіць быць на

Людзі, хопіць быць на ланцужку і сілкаваць тыя рэжымы, якія ўжо даўно вычарпалі свой ліміт зарадаў!