Бацькаў бычок.
Не мелася цягла былога,
Калгасу зданага ў ,,агул,,
І бацька мой, каб жыць і строіць,
Бычка ў хамут конскі ,,абуў,,.
І слаўны быў бычок чарненькі
Вазіць бярвеньне, кароў крыць,
Цяляткі былі, як паненкі -
І тым была яго карысьць!
Пілою дрэвы шмалявалі,
Імхом цярушачы пнёў сьпіл:
Не кралі мы! Мы наша бралі,
Каб на зямлі нашай пражыць.
Кухар-лясьнік - лясьнік сапраўдны,
Лес пілнаваў, зладзюг лавіў,
Нам пагражаў, страшыў бярданкай,
Ды бацькам у вугел сьціснут быў.
Харкевіч-упраўца, пан паважны,
З рысор двухколавых драбін,
Гусей, як шкоднікаў саўгасных,
Без промаху, навылёт біў.
Вось так жылі мы, ваявалі,
Пасьля апошняе вайны…
Што ж: кулі міма праляталі
І не жыгалі бізуны.
Згніло хлявоў тых бервяно,
Той час за горкаю сыйшоў,
А мне ж здаецца: усё жыцьцё,
Вязе нас - бацькаўскі бычок.
-12.03.17.