Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЦЬКОЎСКi КРАЙ

Яшчэ не ацэнена

Бацькоўскi край – радзiмая зямля…
Вiльготны ранак коцiцца гасцiнцам.
А я прашу дазволу ў Жураўля –
З крынiцы жыватворнай прычасцiцца!..
Даешся дзiву: колькi тут красы –
Вакол дарог, вакол сядзiб прыцiхлых!..
А кiнеш вокам – пушча ды лясы
i сiнь нябёс, з няспешным iхнiм рытмам…
Плывуць аблокi ў мора цераз край,
Лагодны ветрык статак падганяе…
Зямля бацькоў – рабiн чырвоных рай!..
Зямля бацькоў – зямля мая святая!..
Як напамiн – царкоўныя званы…
Як добры знак – гаворка роднай мовы…
Тут вывучаем скарбы даўнiны,
Тут адчуваеш лучнасць з часам новым.
Усё тут блiзка, дорага душы:
Знаёмыя прасёлкi i пагоркi,
i яркi куст шыпшыны ля шашы,
i пах бульбоўнiку ля студнi на падворку!..
А здарыцца гасцiць дзе за мяжой,
Дзiвосны сон вандроўнiку прыснiцца:
Ружовы ранак грае ў свой ражок,
Ружовы снег лажыцца за гасцiнцам…