Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Бацькоўскі дом"

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

"Бацькоўскі дом"
Мы ўсе з далекага дзяцінства
Дзе грэла нас каханне маці
Дзе дух ад печанага хлеба
Стаяў амаль у кожнай хаце
Дзе безклапотны,басаногі
Ты мераў пыльныя дарогі
Таго маленства даўні пах
Ляціць за намі нібы птах
Вянок цыбулі,што ля печы
Калодзеж з чыстаю вадой
Што засталося ў далечы
У думках мы няслі з сабой
Не адарваць як пупавіну
Сваю маленькую радзіму
Бацькоўскі дом і той парог
Што быў пачаткам усіх дарог
Няўмольны час сцірае памяць
Але не здольны нават ен
Без успамінаў нас аставіць
Забыць той родны бацькаў дом.