Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Баявыя вазы

Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)
Драч крычыць. Туманы, як мора,
За ракой на лугах ляглі.
Прагна слухаю.
                   З цемры чорнай
Далятае голас зямлі.
Непакорлівы. Рэзкі. Забыты.
Крык аб помсце. Пагроза. Прызыў...
Драч крычыць быццам недзе ў жыце,
Ледзьве чутна рыпяць вазы.
Ты адкуль, драчыная песня? 
Можа, з тых далёкіх часоў,
Калі сотняй вазоў напрадвесні
Йшоў Вашчыла граміць паноў.
З мужнай песняй, адчаем і верай
Войска продкаў на ворага йшло.
Хлебнік — з дзідай, смаляр — з сякераю,
Каб на працу падобна было.
Пад зарнічным святлом мігатлівым
Праз шатры надрэчнай лазы
Бачу вілы, конскія грывы
I акутыя меддзю вазы.
Едуць, едуць, драныя, босыя.
У рызе біскупскай кожны конь.
А на вочы звісае валоссе,
А ў вачах — пажараў агонь.
Што ж няма вам дагэтуль спакою?
Ціха.
      Слухайце.
                    Хаты спяць.
Адпачніце. Няхай над ракою
Баявыя вазы не рыпяць.
Іх няма, вашых злосных катаў.
Поўнай мерай заплочана ім
За галодныя, курныя хаты
I за вёсак спаленых дым.
Мудры, моцны і працавіты,
Цвёрда ведае родны народ —
Сонца светлым устане над жытам,
Як прывыклі за сорак год.


А гэта ж наша гісторыя.

А гэта ж наша гісторыя. Сапраўдная, без падману. I каб вашчылаўскім войскам такога ж поспеху, як гусітам - тыя вазы нагналі б постраху... Магчыма, нешта б і адбылося...