Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусь

Сярэдняя: 3.8 (13 галасоў)

Вакол поле аржаное,
Вакол хвалі васількоў.
Беларусь наша краіна,
Светларусых хлапчукоў!

Вакол буслы пры дарозе,
Журавін вішнёвых рай.
Беларусь наша краіна,
Родны кут наш небакрай!

У полі неба галубое,
Лён квітнее даўгінец.
Беларусь наша краіна,
Я твой сын- выхаванец!

Шмат азёр ў цябе існуе,
І лясоў, балот шмат рэк.
Беларусь наша краіна,
Поўный скарбаў твой засек!

Ганарыліся табою,
Продкі прашчуры спрадвек.
Беларусь наша краіна,
Зорны шлях у цябе навек!

14.09.2021 г.