Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лілія Воранава

Сярэдняя: 4 (13 галасоў)

Ты квітней Беларусь , квітней наша зямля
Як квітнеюць лугі , хай квітнее душа.
Пазабыць за мяжой , не змаглі мы цябе
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

Не зламілі цябе , не стапталі нагой
Супастаты сваей не дасталі рукой.
З вогнішч нашы бацькі прыняслі нам цябе
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

Ты квітней , Беларусь і народ аб'яднай
І любоўю сваей сэрцы нашы кранай.
Да сябе пазаві ,мы ўсе дзеці твае
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

Сцеражом ,беражом мы Радзіму сваю
Няхай песні гучаць у далёкім краю.
І па белай ляцяць хай буслы паласе
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

Сваю Белую Русь праслаўляем ў вяках
І зямлю беражом , і трымаем ў руках.
Каб унукі змаглі бегчы там па расе
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

07.02.2019 Лілія Воранава (Заяц)



Сярэдняя: 3.9 (15 галасоў)

Дзякуй Богу , за месяца свет,
І за дзівосны мір планет,
За кожнае імгненне, што жыву я.
За радасць, сум, святло і цень,
За самы лепшы ў жыцці дзень,
За кожны новы ўздых мой, - алілуя.
Алілуя, алілуя, алілуя, алілуя ...
Дзякуй, Богу, што ён са мной,
За кожны новы дзень зямный,
За ўсё, што ў гэтым свеце так люблю я, -
За шум лістоў, за дождж і снег,
Хвілін няўмольных быстрый бег,
І за святло ў маім акенцы, - алілуя.
Алілуя, алілуя, алілуя, алілуя ...
Даруй, што людзі гэты злы ,
Што ў свеце змроку і імглы,
Жывуць, насупраць усім , з сабой ваюя ...
Дазволь, забыць, дазволь , любіць,
І жыць дабром і проста быць
За блага гэтага жыцця, - алілуя.
Алілуя, алілуя, алілуя, алілуя ...



Сярэдняя: 3.9 (14 галасоў)

У Віцебскай вобласці ,у краі Глыбоцкім
У месяцы ліпені - летняй парой
Тут посвістам гулкім і маладзецкім
Завуць частавацца вішняй златой.

Завуць частавацца вишняй барвовай
Сябе паказаць і другіх паглядзець ,
Дзяліцца уменнем і песняю новай
Туды прыяджае замежны сусед.

Усе хочуць спелую вішню адведаць
Барвовыя ягады просяцца у рот
Яна адурманіць сваей асалодай
I у свеце не стане турбот , і забот.

Та вішня цудоуная і вельмі спелая
Напоунена сонейкам , і дабратой.
Цяплом гаспадарскім і ласкай сагрэтая
Частуюць мясцовых і усіх за мяжой.

Хто там пабывау и вішні адведау
Яе разам з сонцам з сабой павязе.
I што атрымау ты ад нашых суседзяу
Захоувай у памяці , у сэрцы і у душэ.

Лілія Воранава ( Заяц) 12.06.2018



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Дзе ты мілы начаваў, начаваў.
Чаму мяне не абдымаў, абдымаў.
А падушкі я збівала, а падушкі я збівала
Цябе мілы выглядала. / 2 разы

Ты да мяне не прыйшоў, не прыйшоў.
А я дзверы на засоў, на засоў.
І пайшла на вечарынку, і пайшла на вечарынку.
Мяне другі хлопец кліча. / 2 разы

Пройгрыш.

Я музыку наняла, наняла.
Танцавала да рання, да рання.
Ўсю ночаньку гуляла, усю ночаньку гуляла.
Добрых хлопцаў выбірала. / 2 разы

Ты прыйшоў мяне кахаць, ой кахаць
Каб змагла я дараваць , дараваць.
Падарункі забірала, падарункі забірала
Цябе выгнала з двара / 2 разы

Пройгрыш.

У небе зорачка гарыць, ой гарыць.
Маё сэрданька не спіць, ой не спіць.
Апранула чаравічкі, апранула чаравічкі
На гулянку іду да рэчкі / 2 разы

Дзе ты мілы начаваў, начаваў.
Чаму мяне не абдымаў, абдымаў.
А падушкі я збівала, а падушкі я збівала
Цябе мілы выглядала. / 2 разы

Пройгрыш.