Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БЕЛАРУСЬ

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Беларусь – зямля такая:
Пушча, лес ды курганы;
А за полем, а за гаем –
Спяць сiвыя валуны.

Купаламi залатая
Пад вясёлкавай дугой,
Беларусь – зямля святая,
i не трэба нам другой!..

Свецiць сонца - свецiць ясна
Над дарогай палявой, –
Тут мiнулае з сучасным
Нiткай звязаны адной.

Каб клубок разблытаць гэты,
Больш даведацца пра край,
Ты звяртайся – да асветы,
Кнiжак мудрых больш чытай!..

Шлях да iсцiны пакутны,
Ды ў навуках толк пазнаў
Наш славуты Сымон Будны,
Чалавек вялiкiх спраў.

…Пасялiўшыся у Лоску
Пяць вякоў таму назад,
Ён праславiў гэту вёску
Тым, што кнiг тут выдаў шмат.

Ўсёй Еўропе – i яскрава! –
Беларус паднёс урок,
Каб асветнiцкая справа
Адкрывала людзям зрок.

Каб гучала мацi мова,
Паважаць яе маглi;
Мова – ўсiх асноў аснова,
Лепшы скарб наш на зямлi!..

Беларусь – зямля такая:
Незалежны вольны край…
А легендаў тут хапае:
Слухай – думай – вывучай.