Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусь мая- казка дзіўная

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Беларусь мая - казка дзіўная

Там, дзе сосны гамоняць з аблокамі,
Дзе ў палях рамонкі цвітуць,
А ў пушчах зубры, нібы волаты,
У гаях салаўі пяюць.

Беларусь мая - казка дзіўная,
Сінявокая старана.
Беларусь мая ты адзіная,
Нібы маці ў сына – адна!

Выйду ў поле за ваколіцу,
Дзе хвалюецца збажына.
Песняй сэрца маё напоўніцца,
Тут спявае аб шчасці зямля.

Тая песня ляціць над прасторамі
Чуюць пожні яе і лясы.
І ў далёкіх краінах за морамі
Беларусаў чуваць галасы.

Беларусь мая- казка дзіўная,
Ненаглядная старана.
Беларусь мая ты адзіная,
Нібы маці ў сына – адна!

сакавік 2019г
Ларыса Вырко
225510 г.Столін Брэсцкая вобл.
вул.Дзяржынскага д.112а, кв.12.