Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ларыса Вырко

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Алеся
Даўно гэта песня пяецца,
Што некалі тут, на Палессі,
Дзе гэта гаворка вядзецца,
Жыла прыгажуня Алеся.
Каханне прыйшло нечакана.
І кветкай лясной красавала,
Чакала яго на ўзлессі
Дзяўчына красуня — Алеся.
Якія лагодныя росы,
Не холадна ножанькам босым
Прайсціся з каханым па лесе
Прыгожай дзяўчыне Алесі.
Гарэла, як свечка, ў той вечар,
Не будзе ў іх болей сустрэчы.
Рашыла сама: ён — не пара,
І, гнаная лёсам, прапала.
Рабіна ў чырвоных каралях
Стаіць адзінока без пары,
Як тая дзяўчына красуня,
Якую Алесяю звалі.
Сумуе рабіна на ўзлессі.
Шуміць між галінамі вецер,
Здаецца каханы гукае:
“Вярніся, вярніся, Алеся!”

2008г



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Нібы гараць вяргіні,аксаміткі,
Хоць кожны міг падлічаны зімой.
Халодным ранкам іх галовы ніклі,
А ў ясны дзень чакалі сонца зноў.

Пытаюцца яны нясмела,
Чаму не песціць сонечны прамень...
Не ўсё яшчэ саспелена насенне
Ды хмары чорныя на іх кідаюць цень.

Яшчэ не згасла і маё каханне,
Але халодны вецер не спыню.
Чырвонаю рабінай на змярканні
Каля тваёй дарогі я стаю.



Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Беларусь мая - казка дзіўная

Там, дзе сосны гамоняць з аблокамі,
Дзе ў палях рамонкі цвітуць,
А ў пушчах зубры, нібы волаты,
У гаях салаўі пяюць.

Беларусь мая - казка дзіўная,
Сінявокая старана.
Беларусь мая ты адзіная,
Нібы маці ў сына – адна!

Выйду ў поле за ваколіцу,
Дзе хвалюецца збажына.
Песняй сэрца маё напоўніцца,
Тут спявае аб шчасці зямля.

Тая песня ляціць над прасторамі
Чуюць пожні яе і лясы.
І ў далёкіх краінах за морамі
Беларусаў чуваць галасы.

Беларусь мая- казка дзіўная,
Ненаглядная старана.
Беларусь мая ты адзіная,
Нібы маці ў сына – адна!

сакавік 2019г
Ларыса Вырко
225510 г.Столін Брэсцкая вобл.
вул.Дзяржынскага д.112а, кв.12.



Сярэдняя: 3.6 (15 галасоў)

Віват, зіма!

Віват, зіма! Віват, марозы!
Віват, бялюткія снягі!
У белым вэлюме бярозы
Сустрэлі першы дзень зімы.

На вокнах кветкі і узоры
Мароз-мастак намаляваў.
І елкі ў казачныя ўборы
У срэбра, золата прыбраў.

Завея усю ноч гуляла
Дарогі, сцежкі замяла.
Палотны белыя паслала,
Папрацавала да відна.

А сонца раніцай заззяла
Над полем, рэчкай і сялом.
І ў вокны кожнаму паслала
Святло-прамень у кожны дом.

Віват, зіма, марозы, стюжы!
І санны шлях ў родны дом.
Хай у душы квітнеюць ружы,
А сэрца поўніцца цяплом.

снежань 2018г.