Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БЕЛАРУСЬ – МОЙ РОДНЫ КУТ.

Сярэдняя: 4.9 (132 галасоў)

У Еўропе, на Зямлі
ёсць цудоўнейшае месца,
люд жыве тут невялікі -
Беларусамі завецца.
        Тут балоты і рачушкі,
        азярышчы і лясы…
        І, павольна-небягучыя,
        песен края галасы.
Небагаты край, здаецца…
А прырода – чысты рай.
Беларуссю ён завецца.
Гэта мой, з дзяцінства, край.
        Край, дзе мараю нясбытнай –
        “лепей жыць, не як нібудзь”…
        Але ўлады дабрабыту
        не давалі, й не даюць…
Што дзіцёнку тыя “ўлады”?
То: бацькам яны – паны.
І ў маленцтве – ўсё да ладу,
без уладарнай маны !
        Летам хлапчуку – раздолле !
        З вопраткі – адны трусы.
        А навошта нешта болей…
        Ён бяжыць кудысь басы…
То, купацца зазывае
сябра з нейкага двара;
то, суніцы паспяваюць
на ўзвышшах, ля Дняпра.
        У спякоту, ды й з абрыву,
        ды й з разбегу, ўніз… Ой-ёй!..
        Бо высока і жахліва…
        Але дзяўчатам ты – герой !
А суніцы… асалода…
Бо цукерак – не было!
Што дзіцячая свабода?
Гэта – воля для малога!
        З раніцы, да позняй ночы
        клопат мноства ў пацанят.
        Бо: займацца тым, што хочаш,
        гэта – не спаўняць загад.
Не, канешне, штосьці трэба
па двары дапамагчы…
На світанку схопіш хлеба,
з ганка скок, каб уцячы…
        …матчын голас:
        -Сынку, дзе ты ?
        Паручэнняў табе шмат.
        Мамка,.. хутка ж пройдзе лета…
        Спраў… хвіліначкі няма!

…маці просіць… ёсць прычына…
Не прыказвае, бо – маць.
Хоць маленькі, а – мужчына.
Маці трэба памагаць.
        Нацягаць вады з калодца.
        З рэчкі – грады каб паліць.
        Вось ужо ў зеніце сонца,
        а яшчэ: рабіць, рабіць…
Трэ “бярозкі” панадзерці,
і ў свінарнік накідаць…
Божа… спраў,.. ажно да смерці…
А калі ж пазагараць?
        Справадзіць гусей к балотцу,
        бульбы з пограбу дастаць.
        І яшчэ,.. яшчэ…
        І хлопцу –
        дня ўсё меней – пагуляць.
Праўда, ля калодца – стрэча.
Канапатая Ларыска тут.
Шып-заноза ў пальцы. Енча…
Выцягнуць няма каму.
        Разглядаеш гэты палец,
        бачыш, праўда, штось тырчыць…
        Вось ужо і “дохтар” малец.
        Трэба хворую лячыць.
Палец у рот, зубамі цапнеш!
Бо, які ў мальца “струмент” ?
Шчэпку ціха з пальца цягнеш…
Зубы ў “дохтара” – пінцэт.
        Каля рэчкі, зноў, цікава…
        Хлопцы ловяць уюна.
        Ды, не так, зусім не спраўна !
        Трэба ж паказаць, як правільна.
На гародзе, пад бацвіннем,
у бульбянай бараздзе –
жаба, тоўстая, як свінка.
Мух наелась, ледзь паўзе.
        Дзе жыве яна ? Цікава…
        І дзе будзе зімаваць ?
        Не спужалась, не ўцякае…
        І ёй цікава назіраць
за вялізным чалавекам…
Для яе я – не хлапчук.
Але доўга дзівавацца некалі…
Калі вольным быць хачу.
        Паручэнні – гэта праца.
        Працу трэба парабіць.
        А хлапчук усёж мае рацыю,
        як турботы палюбіць.
Справа ў тым,
што ў кожнай працы,
калі добра паглядзець,
стрэнеш розныя дзівацтвы,
каб над імі разумнець.
        Вось і скончылісь маркоты.
        Маці скажа:
        -Дзякуй, сын.
        І… бяжыш сярод спякоты –
        вольны,.. шчаслівы,.. басы…
… калісь прыснілась мне,
што дзесьці “там” я нарадзіўся…
Мой Родны Кут,..
дзе ж ты згубіўся…

9 ліпеня 2011г.