***
Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі,як усход разгараецца,
Сколькі ў хмарках залётных агня....
1909-1915
***
Досі ужо,браты чужынцам мы служылі,
Досі ўжо пашаны ім прыдбалі;
Не сваю - чужую долю баранілі,
Пад чужымі сцягамі ўміралі.
1909-1915
***
Ты не згаснеш,ясная зараначка,
Ты яшчэ асвеціш родны край.
Беларусь мая! Краіна-браначка!
Ўстань,свабодны шлях сабе шукай.
1909-1915
Максім Багдановіч,"Маладзік",Мінск,1968