Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларус “ВКЛ”, і Літвін Беларусі.

Сярэдняя: 4.2 (23 галасоў)

Жыццё маё – як каласЫ у пОлі…
ЎзрастАла,
налівалася зярном…
Жыццё маё, у пОлі вОльным –
клалОся,
пад чужым сярпом…

Зямля мая –
мне Богам былА дана…
Але, цягнуліся сюды –
на пАнства,
ўзбрОеныя здАні…

Я падняцца ня мог –
бо тапталі мяне
зноў і зноў…
Я крывёю палёг –
пад капытамі крыжакоў…

Падымаўся і сеяў –
для дзяцей сваіх жЫта…
І – тапталі капытамі,
мой ураджай,
москавіты…

Мне ад гэтай напАсці,
аж некУды дзЕцца –
Зноў захОпнікі ў Хаце…
То – палЯкі, то – немцы…

Не ляжаў я ў бяздзейнасці –
пад пятОй чужакоў…
Падымаўся з-пад Сьмерці я,
і – біў крыжакоў !

Я – тачЫў сваю шаблю –
вОльным, альбО забІтым !
І змагаўся няшчАдна,
і гнаў москавІтаў !

Я – з палЯкамі ў бОйцы,
ў сьмЕртнай бітве –
з фашЫстамі…
І калі ж гэта скОнчыцца,
і зямля стАне Чыстаю…
*+*
17 снежня 2013г. …уначы.
**( ўзбрОеныя здАні – вооружённая нечисть; крыжакоў – крестоносцев;
захОпнікі ў Хаце – захватчики в Доме; няшчАдна – себя не щадя).