Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусам

Сярэдняя: 4.7 (14 галасоў)
БЕЛАРУСАМ Паглядзіце, што кожны асобна! І свайго не сустрэнеш нідзе, Каб пагутарыць шчыра, лагодна. Беларус, адгукніся! Ты дзе? Калі ласка, сустрэнь на дарозе! Глянь у вочы, далонь мне падай! Як віталі дзяды на парозе, Хлебам-соллю мяне сустракай! Маё сэрца сагрэй родным словам, Гучна, смела скажы: “Добры дзень!” Запяе старадаўняя мова, Зашуміць бы крынічны струмень. Будзе дзень той святочным, вядома, За крывіцкім сталом шэраг страў. І адчую тады, што я дома, Што нарэшце, сваіх адшукаў. Абразы ў ручніках саматканых, Вышываных Хрыстовай крывёй, Супакояць спрадвечныя раны, Што забралі душы супакой. Будзе радасць у позірках светлых, Разуменне і еднасць ва ўсім, Подых шчасця у думках прыветных, Пагаворым крыху, памаўчым… Прыгадаем усіх, што не з намі, Тых, хто долю для нас будаваў, Ў светлы рай адыйшоў за вякамі І шчаслівымі быць загадаў. Заспяваем шырокую песню, Вокам ясным акінем прастор. Барвы ўвосень, а бель напрадвесні, Так зямля свой змяняе убор… Людзі, мілыя! Хоць на хвілінку Забярыце мяне ў Беларусь! Падаруйце Радзімы часцінку, Я аддам сваё сэрца, клянусь! Вы пабудзьце са мной, дарагія, І разважце мой горычны сум, Хай схаваюць легенды сівыя Цёмны гмах недаверлівых дум. Вы пабудзьце са мной, а я з вамі, Побач будзе нам значна лягчэй. Доля светлая – жыць з землякамі, Мець падтрымку надзейных плячэй. Беларусы! Трымаемся разам! Маем згоду і мову сваю! Гэта будзе магутным адказам, Што ўратуе Купалы зямлю! NEW NIKE SHOES