Беларусаў – няма!
Вывучаем дарма
мы няродную мову ў школе.
Мы яе адмялі,
з Божых рук не ўзялі –
і народу не стала болей.
З нас што хочаш ляпі:
хоць любі, хоць забі,
кожны кожнаму катам родным.
Будзе вечна наш лёс
цяжкай карай нябёс
за адрынуты дух народны.
Вы на самой справе думаеце,
Вы на самой справе думаеце, што за мову пакараюць кагосці?
За адсутнасць урада свайго найбольш пакаранымі ў вайну сталі габрэі і беларусы, а не за мову.
Калі будзе Беларусь са сваім урадам, дык такога пытання ніхто і ставіць ня будзе, як кагосці прымушаць вучыцца па-прэзідэнцку размаўляць.
Неба, космас, Бог, як хочаце
Неба, космас, Бог, як хочаце назавіце ужо карае падзеннем у крызіс, блізкай стратай незалежнасці той народ і кожнага паасобку. У народа, які сам выракся мовы,
будучыні няма - і гэта справядліва.
Давайце спачатку хадзіць
Давайце спачатку хадзіць навучымся, а ўжо потым аб палётах думаць будзем?