Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусі

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
БЕЛАРУСІ О, Беларусь, – мая краіна, Мой ад калін чырвоны кут. Мне медунічна і палынна Было ў дяцінстве колісь тут. І зараз сонечна і хмарна Бывае ў роднай старане. Ў чырвоны кут запросіш, – мару, Як госця лепшага, мяне. О, Беларусь, – мая Айчына, Глядзіш праз вёрсты і гады, Такімі добрымі вачыма Ты на мяне глядзіш заўжды. Чужыны зоркам не сурочыць Мяне, з дарогі не звярнуць… Каб толькі мне радзіме ў вочы Было не сорамна зірнуць… О, Беларусь, – мая краіна, Мой ад рабін чырвоны кут. Мне медунічна і палынна Было ў юнацтве колісь тут. Каб толькі сонечна, – не хмарна Было у роднай старане. Ў чырвоны кут запросіш, – мару, Як госця лепшага, мяне. Sneaker