Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

радзіма

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)

Сонечны дзень за шыбай тваёй.
Ты чалавек з вялікай сям'ёй.
Сцюжа пакіне родны твой край -
Ты толькі чакай, ты толькі чакай.

Усе супярэчнасці, доўгі прыгнёт.
Увесь наш прыціснуты, хісткі народ.
Талент спрадвечны, які тут жыве -
Узыйдзе на гару, агонь развядзе.

І ён заблішчыць сярод Бела дня.
Сцягам Чырвоным на "Бела Зямля".
Агонь не пагасне - ён будзе гарэць.
Ярчэй кожны момант і "Душы Нам грэць".

"Гэй! Беларусы!" - пачне ён крычаць.
"Усе да мяне! Больш не трэба маўчаць!"
Музыкі зайграюць, на сцэну ўзыйдуць.
Іх творчасць ужо ад людзей не крадуць.

Прыедуць к агню людзі з іншых краін.
Што тут не былі шмат гадоў і гадзін.
Успомняць свой талент, што калісь загубілі.
Успомняць, як цяжка за "межамі жылі".

А на вуліцы сонейка яркае ззяе.
І ветрык лагодны пяшчотна гуляе.
Птушкі ў небе спяваюць вясне.
Усё так цудоўна, як быццам у сне.

Знойдзе Краіна сваю прыгажосць.
І Беларус больш не будзе ў Ёй госць.
Цярпліваю працай і воляй сваёй.
Даб'ецца ўсяго і мінуе "застой".

Карэнная нацыя і родная мова.
Вось план развіцця - вось Усім пастанова.
Нічога другога, каб быць БЕЛАРУСАМ.
ДАСТАЛА жыццё ў пятлі пад прымусам.

Усе доўга цягнулі "Кабылу" за хвост.
Яна ўжо старая - не цягне свой "Пост".
Заменаю ёй былі ўсе "Кані".
Аднак сапсавалісь у калгаснай раллі.

Вялікія людзі на нашай Зямлі.
Пад старасць сваю са "сцэны" сышлі.
Творчасць ад іх застанецца хоць.
Трэба ўжо - "Хлопец" - хопіць, СЫХОДЗЬ.

31.03.2011



Яшчэ не ацэнена

Адчувай сэрцам сваім …
- Чаму Беларусь?
Чаму не другая краіна мяне нарадзіла ?
Пытаецца маленькі унучак
У свайго старэнькага дзядка.
- Дзедка, як жа было б добра
жыць у Амерыцы!
Там і небаскробы, і самые лепшые машыны ,
камп'ютары.
-Дурненькі ты яшчэ ,унучак мой маленькі .
Не разумееш ты нічога…
Гэта ж добра,што небаскробы і машыны.
А не было б цябе прыемней пабачыць зноу
Сваю родную хатку і любую матку,
зноу прайсціся па тых землях, мясцінах,
па якіх цябе жыцце насіла , пачуць цеплыя ,
да сэрца утульныя беларускія словы?
Чаму ж француз, ці паляк ,
Ці немец, ці нават украінец
Не сказау ,што не будзе гаварыць
На роднай мове ,
не сказау, што не будзе жыць
на зямлі ,якая яго ускарміла ?
А беларус гаворыць…
Саромеца нават забываецца ,
Хто ен, да якога народа належыць…
-Дзедка, не тлумачмне больш.
Не буду жыць у Амерыцы,а застануся тут,
На Беларусі . На зямлі , якая дадзена мне
У спадчыну ад маіх далекіх продкау, на зямлі ,
Дзе размауляюць на беларускай мове ,на
Зямлі я люблю і назауседы захаваю у сэрцы!