Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларускай літаратуры

Сярэдняя: 4.7 (15 галасоў)
Мне заўсёды здавалася крыўдным, Што пісьменства, падцяўшы манжэт, Не ў маіх, а ў чужых краявідах Нараджала цікавы сюжэт; Што ў Ламанчы Алонса Кехана Нападаў на пагардлівы млын, А не віленскі войт закаханы На каняке растоптваў палын; Што ў гушчэчы Бірнамскага лесу Ваявалі за трон каралі Той парой, калі нашу пратэсу Ў гнаявы рэалізм звялі; Што ў той час, калі Пантагруэлі Аб’язджалі з Панургамі свет, Тут паўсонна рыпелі арэлі, Ды нікчэм’ям квітнеў пустацвет. Мне здавалася крыўдным і шэрым, Калі, шчыльна забіўшы акно, Мы не ўдалеч плылі з Гуліверам, А тутэйшае мялі лайно; Калі жарыў бязлітасны ліпень, Пасярод заліўных лугавін Не па Нёмну, а па Місісіпі Плыў з прыгонным халопам Гек Фін. А калі нехта рваўся на волю, Каб пакінуць сапсуты шацёр, То насустрач змяіўся з падполля Філістэр, нібыта саліцёр, Упіраўшы ў праход аскабалак, Запускаўшы ў сярэдзіну дым. I сядзім мы ў сваім Азкабане – Бы Мікіта Знасілаў сядзім, Пазіраючы скрозь барыкаду, Як па вулцы нясецца ландо… Сыпле вея вішнёвага саду Ў раскіданае наша гняздо. Air Jordan