Няма  нічога  лепей, чым  прастор…
Ні  дротам,  ні   жандармам – не  абмяжаваны…
Народ  ідзе !
А  не – “натоўп  папёр”…
Народ !
Не  супынісь  на  скрыжаванні !
Бо  тут жа  ўпэўняць  Вас  “палітрукі”,
Што  трэба  павярнуць  улева, ці  управа…
Не  сцішваць  ход !
Бо  гэта – дармаеды-хітрукі !
Ідзі  уперад самастойна, гэта - тваё  Права !
Сумненне  часта  ўлазіць,  як  змяя.
Каб  ты  стаяў  на  месцы, быццам  стоўб.
І  Мы – ужо  ня “мы”,  а  мноства  розных “Я”…
Тады   Мы  - не Народ,..
Тады – натоўп…
Няма  нічога  лепей, чым  абшар !
Народ  ідзе !
Калі  Мы – разам, колькі жа  Нас  многа !
І  верым  у адно,..
і  пра  адно  і  тое ж  марым…
І  добра  разам  йсці  туды - куды  вядзе  Дарога !
…раніцой, 20 чэрвеня  2011г.