Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларуская кроў

Сярэдняя: 4.3 (21 голас)

У жылах цячэ беларуская кроў,
Кроў маладосці, язычных багоў.
У нашай крыві зіхаціць чысціня,
Наша краіна на свеце адна.

Ўдзень па спякоце ля жніўніх палей
Ціха ідзеш без ўсялякіх ідэй,
Вольныя вочы глядзяць на прастор,
Родны пейзаж выклікае мажор.

У нашай крыві чую крык жураўля,
У нашай крыві пладатворна зямля,
Праца сумленная ў нашай крыві,
Кроў беларуская, вечна жыві!

Вечна жыві ты і ў люты мароз,
Вечна жыві ты ля роўных бяроз,
У полі, на сонцы, ля чыстай вады.
Родная кроў, ты са мной назаўжды!