Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларуская памяркоўнасць

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Аднойчы просіць бацьку карапуз:
-Ты раскажы мне, калі ласка, тата,
Што значыць - памяркоўны беларус.
Якраз быў бацька справаю заняты:
Ён нейкі брус збіраўся разразаць.
Спачатку дасканала ўсё абмераў,
Затым, каб на сябе не наракаць,
Усё ў каторы раз яшчэ праверыў.
Праверыўшы, паскроб у барадзе,
Глядзіць на сына хітрымі вачыма
І на старое месца брус кладзе:
-Хай паляжыць - спатрэбіцца, магчыма.
І сын без слоў адразу зразумеў,
Што з памяркоўным беларусам справу меў.