Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Белавежская песня

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Праз віхуры гадоў і стагоддзяў імжу – Запаветам для нас край зубрыны, мядзьвежы. Завітай да мяне – я табе пакажу Камянецкую вежу на мяжы Белавежы. Тут, як сведкі падзей і мінулых часоў, У сівых курганах Дрэмлюць продкавы душы – Вартавыя зямлі і бясконцых лясоў – Векавечных абшараў Белавежскае пушчы. Ты надзей не губляй, мой зажураны край, Аблачынкі ўгары – неба чуйныя вушы. Мы пачуем, а ты на жалейцы зайграй Тую песню святую Белавежскае пушчы. Зразумеем тваю векавую журбу: Цяжка ўзімку табе – у самоце, без птушак – Знесці люты мароз, халадэчу-пургу. Мы табе спачуваем, Белавежская пушча. Вызваляйся хутчэй ад зімовых акоў І крынічна ільдзінкі апошнія струшчы, Бо знішчэнне снягоў – адпушчэнне грахоў І адхланне не толькі Белавежскае пушчы. На бярэзінах скрозь – галавешкі гракоў, І пралескаў блакіт паглядае хітрушча. Дачакалася зноў сваіх верных буслоў, Развясняецца ў лета Белавежская пушча. Не шкадуй васількоў для купальскіх вянкоў, Не хавай таямніц, запаветная гушча. Узрасці, узгадуй, як ад веку вякоў, Нашу папараць-кветку, Белавежская пушча. І спякотнай парой у крынічным гаі, Дзе вірліва з зямлі б’е струменчык гаюча, Жыватворнай вадой ты мой боль загаі, Белавежская пушча, Белавежская пушча. Прытаміўся хадзіць басанож па зямлі, Каб не збіцца з дарог – Адпачыць трошкі мушу. Даматканым радном для мяне пасцялі Верасовую пустку, Белавежская пушча. Калыханку сваю хай мне птушкі спяюць. Я прылягу спачыць – Вочы ў стоме заплюшчу. А калі назаўжды час прыспее заснуць, Папрашу я прытулку Белавежскую пушчу. Надвячорак прайшоў, сцежка блытае след. Ноч па дрэвах паўзе пасмай чорнага плюшчу. Ціхім шолахам зор прызнаецца Сусвет, Што ўлюбёны бязмежна Ў Белавежскую пушчу!.. Госцем будзеш у нас – паглядзі, не міні І запомні, – калі ты, вядома, відушчы, – Сілу нашых людзей, бо ідуць карані На зямлі шматпакутнай з Белавежскае пушчы. Адмыслова табе я адкрыю сакрэт: Міф пра спіны кітоў не прымаю рашуча. На магутных зубрах наш трымаецца свет, А зуброў нам гадуе Белавежская пушча. Пэўна, род наш пайшоў ад пароды зуброў, Мо таму і народ атрымаўся жывучы. А трываласць людзей – ад вячыстых дубоў, Стойкіх волатаў нашай Белавежскае пушчы. Аніколі яны і з калень не пілі, І з уладнай рукі не падлізвалі тлушчу. На свабоднай зямлі самавіта жылі, Баранілі святое – Белавежскую пушчу. Памяркоўнасць цябе Хай не ўводзіць у зман – Не змяняем сваё і на райскія кушчы. Ранак новага дня атуляе туман, За туманам – Магутнасць Белавежскае пушчы. Сустракаем гасцей мы, як шчырых сяброў, А калі наляціць к нам сусед завідушчы, Дасць прытулак заўжды для сваіх ваяроў Белавежская пушча, Белавежская пушча. Ля яе алтароў ачышчаю душу. Ледзь прыкметнымі сцежкамі Ў самую гушчу, Да асілкаў-дубоў, на святую імшу Спавядальна спяшаю ў Белавежскую пушчу. Тут мой дом і мой храм, і скажу я сынам, – У краіну сваю закаханы бязмежна, – Каб на долю і лёс не пакрыўдзіцца нам, Трэба жыць незалежна, Як жыве Белавежа! Nike Shox TLX 0018