Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Белая казка

Сярэдняя: 3.3 (26 галасоў)

Зіма прынесла нам белыя казкі,
Елкі схавала пад снежныя шапкі,
Стала навокал ўсё белым, іскрыстым,
Светам зайграла ўсё серабрыстым..

Мароз бадзёры на вокнах малюе,
Узоры дзівосныя ўсім нам рыхтуе,
Як у дзяцінстве яны ўсіх чаруюць,
Нават сняжынкі аж шчасця вальсуюць..

Вецер са снегам імкліва танцуе
У небе завея іх песняй чаруе,,
Стала паветра празрыстым і чыстым,
Срэбрам заззяла ўсё зіхацістым...

Зіма прынесла нам дзіўныя казкі,
Снегам засыпала ўсе на Калядкі,
Будзе на святы ўсе белым, іскрыстым
Каб у людзей быў настрой урачыстым...