Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Берагіня

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Ты такая прыгожая,
Нібы Берагіня
Ў фатэлі
З кубачкам кавы духмянай…
Тваех валасоў кілімы
Бярэзінай альбо
Волмай
Змягчэламу сэрцу
Даюць
Прытулак.
Пах тваёй прыгажосці
Казыча
Жывіцай жаданні…
Адлегласць між намі –
Прывіды ды
Зданні
Тваіх сябровак-ахоўніц:
Вадзяніцы,
Каўкі,
Беражніцы
Светла-пяшчотным ценем
Душы
Нечыя грэюць…
Салодкім як грэх
Вуснаў алеем
Малюеш
Мой свет
Навакольны.
Пахне мне глеем
Далёкай
Бярэзіны або
Блізкае Волмы.
Сэрца нямее,
Дранцвее,
Буцвее.
Пад покрывам Поўні
У фатэлі
Дыяруш крозаў
Гартае
Вецер самоты…
Ты такая прыгожая –
Піша ў паветры
Дымок кавы
Філігранна,
Выкштацона,
Бязмоўна.
… прачынаешся.
У кватэры –
Пах глея
І жывіцы.