Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бес спазнення

Яшчэ не ацэнена

Напісаць хацеў я твор -
Да мяне прыйшоў тэрор.
Маляваць хацеў карціну -
А сустрэў я гільяціну.
Спрабаваў стварыць песнЮ -
Зладзілі ў ноч разню.
Мог зрабіць і кампазыцыі -
Не давёў Цмок да кандыцыі.
Дысер бараніць для ВАКа -
Клышкай атрымаў ад рака.
Як гуляць пачаў ў хаккей -
Па нагам даў клюшкай змей.
А калі стаў у футбол -
Не хапіла на расол.
Распачаў сваю гульню -
Ў зубы паглядзеў каню.
Нагуляцца ў карцішкі -
Шабляй выпусцілі кішкі.
Потым і у шашкі -
Абабралі госці з Рашкі.
Заварыў сабе чыфір -
На перон, вагон, Сібір.
А як выгнаў самагону -
Ў твар мне ботам па закону.
Вырашыў заняцца спортам -
НазвалІ вусатым чортам.
Уласны бізнэс адчыняў -
Свае ныркі прадаваў.
Папрасіўся ў войска -
Частка ля Прапойска.
Запаліць у роце люльку -
У штрафроце ў Акапульку.
Запісацца ў піраты -
Залічылі ў вар'яты.
Стаў крычаць: дык я ж карсар! -
Падыйшоў пан-санітар.
Кубачак гарачай кавы -
Томік крымінальнай справы.
Зьбег ў дзіцячы домік -
Выхавацель гомік.
Расплаціцца за крэдыт -
Зарабіў сабе гастрыт.
Выпраўляўся на пагост -
Пад труной зламалі мост.
Думаў ажаніцца -
Не было чым адкупіцца.
Да апошняй стаяць кулі -
Ды асечкі круцяць дулі.
Закружлялі крумкачы, побач чалавечкі,
Ўсе зялёныя бічы і гараць як свечкі.
Хуле там, ён дынаміт
Ў розных ўвасабленнях -
Мары Майстраў, Маргарыт,
Знішчыць бес спазнення.