Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Без цябе..."

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Мне здаецца, што ўначы нехта вырваў маё сэрца
і схаваў яго дзесьці ў патаемным падземным сховішчы,
без цябе,
мая матуля!

Кожны дзень я пераглядаю нашы старыя фотаздымкі —
гэтыя маўклівыя сведкі нашага тагачаснага шчасця —
без цябе,
мая каханая!

Я ніколі не адчуваю сябе цэласным, напоўненым ўсімі фарбамі і пахамі жыцця;
я, нібы разбітае люстэрка,
без цябе,
мой сябра!

Мне ўяўляецца, што я страчваю повязь з небам
і не атрымліваю ніякай падпіткі ад сонца
без цябе,
мой Бог!