І  ў  маленстве,
і  ў старасці  сталай
непакояць  пытанні  людзей…
Мы  адказы  шукаем, шукаем…
Свет  вялікі  навокал…
А  дзе?
               Кожнаму  адкажам  чалавеку:
               - Павялося  так  спрадвеку –
              За  адказамі - ідзі  ў Бібліятэку!
Ты  жывеш  сярод  людзей.
Лепшай  долі  ўсе  шукаюць  людзі…
Твой жа  шлях  якім  жыццёвы  будзе?
Што  ўладкуецца
з  надзей?
             Кожнаму  адкажам  чалавеку:
             - Павялося  так  спрадвеку –
             шукаць  свой  шлях - ідзі  ў  Бібліятэку!
Кожны  з  нас  бывае  працаю  замучан,
калі  хоча  самаробна  штось  зрабіць.
І – не ладзіцца…
Таму  што  не навучан…
А  дзе ж
навуку  рамясла  здабыць?
              Кожнаму  адкажам  чалавеку:
              - Павялося  так  спрадвеку –
             За  навукамі - ідзі  ў  Бібліятэку!
Хто  у школе,..
хто на працы…
Дзень  за  днём  кудысь  бяжыць...
Можа  нехта  мае  рацыю:
дзе  і  як  нам  адпачыць?
             Кожнаму  адкажам  чалавеку:
             - Павялося  так  спрадвеку:
            хочаш  адпачыць – ідзі  ў Бібліятэку!
…і  ў  маленстве, і  ў  старасці  сталай
людзі  разам  стараюцца  жыць.
Бо  ў  жыцці  спраў вялікіх  нямала…
Аднаму ж  усяго - не  зрабіць.
Аднаму – ні будаваць, ні – сад  садзіць.
І  заўсёды  думка  паўставала:
дзе ж  сяброў-таварышоў  набыць?
            Кожнаму  адкажам  чалавеку:
            - Павялося  так  спрадвеку –
            за  сябрамі  - трэба  йсці  ў  Бібліятэку!
                            **+**
15  ВЕРАСНЯ  2011.