(Маёй роднай Зельвеншчыне і любай Беларусі)
Блакітны мой край васільковы!
Мне так не хапае цябе,
Твае мілагучнае мовы,
Што так галасіста пяе.
Студзёнай вадзіцы з крыніцы
І кАзак, што шэпча чарот,
Квяцістай дзявочай спадніцы
І вуснаў, салодкіх як мёд.
Твае салаўінае песні
У язмінавых белых кустах,
Чаромшын-нявест напрадвесні
І неба з крылАмі бусла.
Мне продкаў маіх не хапае:
Іванаў, Марыль, Васілёў -
Людзей васільковага краю,
Што сталі валошкай палёў.
Фота аўтара.http://www.stihi.ru/2017/03/14/6970
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117031406970